21-гадовая выхавацелька аднаго з ясляў-садкоў крала залатыя ўпрыгожванні ў сваіх выхаванцаў падчас дзённага сну, а пасля здавала ў ламбард, паведамляе Генеральная пракуратура.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Нягледзячы на малы ўзрост, дзеці змаглі растлумачыць псіхолагу і следчаму, хто менавіта выкраў іх рэчы і ў што была апранутая ў гэты момант выхавальніца.

Судом Партызанскага раёна г.Мінска дзеянні дзяўчыны былі кваліфікаваныя па ч. 1 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж), і ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам паўтара года. Аднак у калонію выхавацелька пакуль не адправіцца — для яе прадугледжаны выпрабавальны тэрмін на 1 год.

Дзяўчыне давялося пакрыць у поўным аб'ёме шкоду, яна раскаялася ў сваім учынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0