Грамадства1616

Кран стаяў на зялёнай зоне: у Мінску затрымалі аргенцінскага мастака-урбаніста

18 верасня ў Мінску быў затрыманы аргенцінскі мастак Францыска Басалеці.

«Так, Францыска затрымала міліцыя, непасрэдна зараз ён знаходзіцца ў РУУСе Кастрычніцкага раёна. Яго затрымалі падчас малявання мурала, бо не было афіцыйнай паперы, дазволу на маляванне, — патлумачыў Алег Ларычаў, вядомы графіці-мастак і куратар праектаў, звязаных з вулічным мастацтвам. — Насамрэч, мы вырашылі пачаць маляваць мурал загадзя, не дачакаўшыся афіцыйнага дазволу ад уладаў, бо магло не хапіць часу».

Сярод графіці-суполкі ўжо ходзяць чуткі, што міліцыю выклікала непасрэдна адміністрацыя раёна, праз рэпутацыю Ларычава.

Плюс, некаторыя графіці-мастакі сцвярджаюць, што Андрэй Шорац, старшыня Мінскага гарвыканкама, бачыў эскіз мурала Басалеці, і гэты эскіз чыноўніку не спадабаўся.

Па словах Алега Ларычава, цяпер вызваленнем мастака займаецца італьянская амбасада (Францыска мае італьянскі пашпарт).

«Абвінавацяць хутчэй за ўсё ў псаванні маёмасці. Але гэта яшчэ не дакладна. Пакуль я ведаю, што Францыска вінавацяць у тым, што вышка была прыпаркаваная на зялёнай зоне», — паведаміў Ларычаў.

Францыска Басалеці — аргенцінскі мастак. Займаецца стрыт-артам, асноўную вядомасць яму прынеслі «негатыўныя фрэскі» — муралы ў колеравай інверсіі. Адзін з такіх муралаў Басалеці планаваў намаляваць у Мінску.

Як пазней паведаміў Алег Ларычаў, пасля праверкі дакументаў у Кастрычніцкім РУУС, Басалеці адпусцілі.

Мурал, які малюе ў Мінску аргенцінец

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць