Ксенія Красоўская,
фота ucpb.org

7 верасьня, у веку 87 гадоў, памерла маці бясьсьледна зьніклага бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага — Ксенія Сідараўна Красоўская.

Пахаваньне адбылося ў панядзелак 8 верасьня.

У Ксеніі Сідараўны быў нялёгкі лёс. Яна пахавала мужа і трох з пяці сваіх сыноў. Лёс чацьвёртага сына, Анатоля, які прапаў у 1999 г., невядомы.

Да апошняга дня Ксенія Сідараўна была ўпэўнена, што ейны сын Анатоль жывы.

Анатоль Красоўскі бясьсьледна зьнік 16 верасьня 1999 г. у Менску разам са сваім сябрам, віцэ‑сьпікерам Вярхоўнага Савету 13‑ га скліканьня Віктарам Ганчаром.

У датычнасьці да зьнікненьня і забойстваў Красоўскага і Ганчара, як і іншых вядомых у Беларусі людзей, міжнародная супольнасьць падазравае найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў.

Беларускі партызан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0