Пропуск праз беларуска-літоўскую мяжу ў пункце «Каменны Лог» будзе ўскладнены на некалькі гадзін 19 верасня, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.
«У сувязі з адключэннем электраэнергіі для правядзення рамонтных работ 19 верасня ў пункце пропуску «Каменны Лог» з 09.00 да 13.00 будзе абмежаваны пропуск праз дзяржаўную мяжу асоб і транспартных сродкаў. Просім пры планаванні свайго маршруту ўлічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.