Да канца 2017 года для Мінска распрацуюць новыя правілы забудовы прыватнага сектара. Пра гэта ў ходзе аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч, перадаюць «Мінск-Навіны».

За 8 месяцаў бягучага года на тэрыторыі горада распрацавана 26 праектаў горадабудаўнічага планавання, якія ў цяперашні час знаходзяцца на ўзгадненні ў розных арганізацыях. Плошча пакрыцця дэталёвымі планамі склала каля 26 000 га, або 75% тэрыторыі горада.

«Мы прайшлі перыяд піку грамадскіх абмеркаванняў. Вялікі грамадскі рэзананс выклікалі абмеркаванні па ПДП вул. Каліноўскага, Сельгаспасёлка, Асмолаўкі і інш., — адзначыў Лучыновіч. — Найважнейшая праца, якую мы заканчваем сёлета, — правілы забудовы Мінска. Гэта зборнік нарматываў, якія вызначаць яго далейшае развіццё. Распрацоўка такіх нарматываў выкліканая асаблівасцю сталіцы — рэспубліканскія нормы часта не дазваляюць горадзе нармальна развівацца. Акрамя гэтага, сёлета будзе завершана праца па распрацоўцы правілаў забудовы сядзібных тэрыторый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0