Удава вакаліста гурта Linkin Park Чэстэра Бенінгтана Талінда размясціла ў сваім твітары кароткі відэаролік, зроблены за 36 гадзін да смерці музыкі, паведамляе Birdinflight.

«Наступны твіт будзе самым асабістым, які я толькі пісала. Я пакажу вам гэта для разумення, што ў дэпрэсіі няма твару або настрою».

«Так выглядала дэпрэсія за 36 гадзін да яго смерці. Ён вельмі любіў нас, а мы любілі яго».

Нагадаем, яго знайшлі павешаным у прыватнай рэзідэнцыі ў Палас Вердэс Эстэйтс, штат Каліфорнія, 20 ліпеня. Яму быў усяго 41 год. У Чэстэрау засталіся жонка і шасцёра дзяцей. На працягу некалькіх гадоў Чэстэр пакутаваў на алкагольную і наркатычную залежнасць, а таксама дэпрэсію. Ён блізка сябраваў з музыкам Крысам Корнелам, які скончыў жыццё самагубствам у маі гэтага года. У той дзень Чэстэр прысвяціў яму адкрыты ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0