У метро Мінска пачынаецца тэставанне абсталявання для аплаты праезду з дапамогай бескантактавай тэхналогіі Visa непасрэдна на турнікеце, паведамляецца на сайце метрапалітэна.

Першы брэндаваны турнікет з магчымасцю прыёму бескантактавых банкаўскіх карт Visa payWave і іншых тэхналогій бескантактавай аплаты з'явіцца на станцыі «Плошча Леніна» (уваход з боку ГЦ «Сталіца»).

metropoliten.by

«Гэты праект — чарговы крок у праграме развіцця сучасных перспектыўных тэхналогій у мінскім метро. Укараненне сістэмы бескантактавых плацяжоў значна павысіць культуру абслугоўвання пасажыраў нашай падземкі, стане зручным сродкам аплаты праезду не толькі для мінчан, але і асабліва — для гасцей сталіцы Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?