Сілы бяспекі Турцыі затрымалі чацвярых чалавек, якія падазраюцца ва ўчыненні першага на тэрыторыі рэспублікі забойства з-за крыптавалюты біткойн, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на тэлеканал NTV.

Паводле яго даных, тры дні таму было знойдзенае цела 22-гадовага мужчыны Шчукру Мерт Эрсоя ў аўтамабілі ва ўездзе Серык ў правінцыі Анталья. Следства выявіла, што падазраваныя пасля забойства спрабавалі разблакаваць мабільны тэлефон ахвяры з дапамогай адбітка яго пальца, каб атрымаць доступ да сістэмы «Біткойн» на прыладзе. Аднак зрабіць гэта ім не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0