Расія планавала прыцягнуць да ваенных вучэнняў «Захад-2017» сілы, якія размешчаныя на тэрыторыі Данбаса. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе РБК.

mediarnbo.org

«Мы цяпер бачым, што спрабавалі прыцягнуць да гэтых вучэнняў расійска-акупацыйныя войскі ў Данбасе. Мы атрымалі даныя выведкі, большасць калон, якія павінны выйсці ў пункты засяроджвання для выканання паралельных задач у рамках вучэнняў «Захад-2017», яны проста не даехалі, бо чамусьці скончылася паліва. Адно з падраздзяленняў на Луганшчыне, якое мела ў сваім складзе 11 танкаў… Усяго тры танкі былі здольныя рушыць і выконваць заданні, усе астатнія няспраўныя», — сказаў Лысенка.

Паводле яго даных, аналіз тэхнікі двух вайсковых карпусоў «ДНР» і «ЛНР» сведчыць, што 60% тэхнікі не можа выкарыстоўвацца з-за няспраўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0