Заявы Вільні аб наўмысным парушэнні расійскімі ваенна-транспартнымі самалётамі Іл-76 паветранай прасторы Літвы ў рамках вучэнняў «Захад-2017» з'яўляюцца «палітызаванымі», заявілі ў Мінабароны Расіі, паведаміў «Інтэрфакс».

Самалёты, як растлумачылі ў ваенным ведамстве, адхіліліся ад маршруту з-за «навальнічнага фронту», які «прама пагражаў бяспецы» Іл-76 і «іх экіпажам». Пры гэтым улады Расіі, як дадалі ў міністэрстве, зрабілі «моўны запыт занальнаму цэнтру кантролю паветранай прасторы ў горадзе Вільні» для таго, каб зрабіць адхіленне ад маршруту.

«Пасля атрымання адпаведнага дазволу ад літоўскага боку самалёты кароткачасова адхіліліся ад маршруту і, абляцеўшы небяспечны ўчастак, адразу вярнуліся на асноўны маршрут», - сказалі ў Мінабароны РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0