19.09.2017 / 16:00

«Gaude Polonia»: атрымай стыпендыю і паўгода вучыся ў Польшчы 18

Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia». Праграма «Gaude Polonia» прызначана для маладых дзеячоў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе працягвацца да 31 ліпеня 2018 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай мінімум на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2017 года.

Падрабязную інфармацыю аб Праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы праграмы і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48-22-350-95-30, e-mail: bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. +375(8017) 200-63-78, +375(17) 2009581).

Кандыдаты

Стыпендыяльная праграма прызначана для наступных творчых асяродкаў:
- мастакі,
- літаратуразнаўцы,
- перакладчыкі з польскай мовы,
- музыкі,
- кінематаграфісты,
- мастацтвазнаўцы,
- літаратуразнаўцы,
- спецыялісты, якія займаюцца аховай помнікаў,
- музейныя супрацоўнікі.

Сферы дзейнасці:
- літаратура,
- пераклад,
- літаратуразнаўства,
- музыка,
- выяўленчае мастацтва,
- кіно,
- фатаграфія,
- ахова культурнай спадчыны,
- тэатр.

Перавага аддаецца:

- кандыдатам ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),
- кандыдатам, што маюць значныя дасягненні ў сваёй галіне творчасці. 

Фармальныя крытэры:

- грамадзянства і месца сталага пражывання ў Беларусі,
- скончаная вышэйшая адукацыя,
- валоданне польскай мовай на базавым узроўні.

Фінансавыя і арганізацыйныя ўмовы:

• Стыпендыят атрымоўвае месячную стыпендыю ў памеры 3.500 злотых без уліку падаткаў.
• Стыпендыяту будзе гарантавана месца пражывання на час стажыроўкі.
• Стыпендыят на час стажыроўкі будзе мець мастацкага кіраўніка.
• Стыпендыя можа праходзіць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
• Курс навучання працягваецца ў перыяд з 1 лютага да 31 ліпеня кожнага года.
• Стыпендыят абавязаны набыць медыцынскую страхоўку на час знаходжання ў Польшчы.
• Стыпендыят самастойна аплачвае кошты праезду.

ПАДАЧА ЗАЯВЫ

Умовы адбору: Правілы ўдзелу у стыпендыяльнай праграме: REGULAMIN.

• Адбор кандыдатаў адбываецца на конкурснай аснове,
• выбар лепшых кандыдатаў адбываецца ў 3 этапы:1 этап — ацэнка выкананні фармальных умоў, 2 этап — ацэнка стыпендыяльных праектаў кандыдатаў, 3 этап — канчатковы адбор.

Неабходныя дакументы:

• адзін асобнік запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўніком (форма заяўкі);
• арыгіналы мінімум 2-х рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове, або на беларускай/рускай з перакладам на польскую (узор рэкамендацыі),
• партфоліа ў папяровым выглядзе або на CD / DVD.

Заявы кандыдатаў:

• кандыдаты на атрыманне стыпендыі «Gaude Po­lo­nia» павінны падаваць заявы асабіста альбо выслаць па пошце на адзін з адрасоў:

Польскі Інстытут у Мінску
вул. Валадарскага, 6
220030, г. Мінск
або
Narodowe Centrum Kultury 
Program «Gaude Polonia» Ul. Płocka 13 01-231 Warszawa

Тэрміны падачы заяў:

Тэрмін прыёму заяў заканчваецца 15 кастрычніка 2017 г. 
Заявы, дасланыя пазней за вызначаны тэрмін, да разгляду не прымаюцца. 

Польскі інстытут у Мінску УНП 101184926

Публікуецца на правах рэкламы

8
Макс Дизайнер / Адказаць
19.09.2017 / 14:59
Шо?Тысяча далярау в месяц?Ну, сейчас потекут ванильные гуманитарии
17
Олег Г. / Адказаць
19.09.2017 / 15:32
Наша братская Россия каждый год выдаёт тысячи стипендий гражданам Республики Беларусь. Пишите про это. Польша перекупает самых лучших. Мы должны это прекратить.
0
Вольга / Адказаць
19.09.2017 / 15:43
Таксама ёсць польскi грант для даследчыкау:

https://ncn.gov.pl/polonez/polonez3
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру