18 верасня пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды правёў першую лекцыю для студэнтаў Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў, якія навучаюцца па спецыяльнасьці «Беларуская мова». Пасол таксама сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта. Пра гэта паведамляе сайт беларускага пасольства ў Кітаі.