Аляксандр Лукашэнка 20 верасня возьме ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў які праходзіць вучэнні на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі). Акрамя яго, на палігоне чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных Сіл Расіі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур — Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, а таксама замежных назіральнікаў і дыпламатаў.

З назіральнай пляцоўкі Лукашэнка ацэніць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння войскаў (сіл) пры вядзенні абарончага бою.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0