Ураган «Марыя» прайшоўся па выспе Дамініка ў Карыбскім моры, зрабіўшы каласальныя разбурэнні. «Мы страцілі ўсе», - сказаў прэм'ер-міністр выспы Рузвельт Скерыт, піша Бі-бі-сі.

Ён заклікаў дружалюбныя краіны, што маюць авіяцыю, прыйсці на дапамогу народу Дамінікі.

З пачатку стыхіі прэм'ер публікаваў у сацсетках апошнія абнаўленні аб тым, што адбываецца, пакуль з яго дома не знесла дах. Пасля гэтага ён напісаў, што цалкам залежыць ад волі ўрагану.

Пра ахвяры пакуль не паведамляецца.

Перш чым абрынуцца на Дамініку, «Марыя» ўзмацнілася да пятай катэгорыі, якую спецыялісты таксама называюць катэгорыяй «патэнцыйнай катастрофай». Парывы ветру дасягаюць 260 км/г.

Наступны ўдар стыхіі чакаюць на Гвадэлупе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0