Вядома пра 19 выпадкаў падзення дрэў з-за парываў ветру з у панядзелак і да другой гадзіны ночы 19 верасня, пішуць Мінск-навіны.
Гэта здарылася на вул. Чырвонаармейскай, Камсамольскай, Янкі Маўра, Казлова, Гараўца, Громава (каля пад'езда), Каліноўскага, Берута, Цікоцкага, Акадэміка Красіна (на дарогу ў лясным масіве), Цяплічнай (на аўтамабіль), Вясёлкавай, на бул. Талбухіна (на цэнтральнай алеі), у 4-м Арлоўскім завулку, на Лагойскім тракце і іншых.
Па наяўных дадзеных, сілы МНС не прыцягваліся, бо не было пагрозы жыццю і здароўю людзей.