Дзве смяротныя аварыі адбыліся 18 верасня, каля 22.30, у Нясвіжскім раёне. Пра гэта паведаміла Tut.by вядучы спецыяліст упраўлення ГКСЭ па Мінскай вобласці Вольга Мазурэнка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса «Неаплан» ехаў па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ у крайняй правай паласе. На 256-м кіламетры дарогі ён здзейсніў наезд на мужчыну, які раптам выйшаў з «Хёндэ Санта Фэ», што стаяў у паласе тармажэння. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Праз некалькі хвілін у гэтай жа паласе ехаў «Пежо Партнёр», кіроўца якога здзейсніў наезд на цела загінулага мужчыны і кіроўцу «Неаплана», які знаходзіўся каля яго.

У выніку ДТЗ другі мужчына таксама памёр. Святлоадбіўнымі элементамі загінулыя пазначаныя не былі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0