Здарэнне адбылося ў в. Аброва ў мінулы чацвер, паведамляе Івацэвіцкі веснік.

80-гадовая жанчына ішла сустракаць статак кароў. Але жывёла, якую чакала бабуля, збочыла і пайшла ў кукурузнае поле. Жанчына пайшла яе шукаць.

Калі рагуля змагла без праблем выйсці з кукурузы, то бабуля заблукала.

Кукуруза там вышынёй два метры, і бабуля блукала там цэлую ноч. Яе шукалі і вяскоўцы з выратавальнікамі, і міліцыя.

Пад раніцу знайшлі хустку, а цераз некалькі гадзін і яе саму, жанчына, знясіленая і змучаная, сядзела на краі поля на беразе меліяратыўнага канала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0