Прэс-служба Заходняй ваеннай акругі (ЗВА) удакладніла падрабязнасці інцыдэнту, які нібыта адбыўся на расійска-беларускіх стратэгічных вучэннях «Захад-2017».

Адзначаецца, што распаўсюджанае ў інтэрнэце відэа, дзе верталёт страляе па грамадзянскіх машынах, знята не на «Захадзе-2017», а ў іншы час, і ніхто не пацярпеў. Пашкоджанні атрымаў толькі адзін грузавік. Калі менавіта гэта адбылося, не ўдакладняецца.

«На выкладзеных у сацыяльнай сетцы відэакадрах зафіксаваны выпадак, які адбыўся ў іншы перыяд часу, калі экіпажы верталётаў армейскай авіяцыі ў рамках лётна-тактычнага вучэння адпрацоўвалі практыкаванне па паражэнні наземных цэляў. Сістэмай навядзення аднаго з верталётаў быў здзейснены памылковы захоп цэлі. У выніку трапляння некіравальнай ракеты атрымаў пашкоджанні адзін з грузавых аўтамабіляў без людзей», - растлумачылі ў прэс-службе ЗВА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0