19.09.2017 / 16:36

«Ён такі разумны, а яна вясёлая». Суперкнига про Билла с Боллой вышла по-белорусски 1

Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу «Суперкніга пра Біла з Болаю» (Stora boken om Bill & Bolla) пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця.

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола — нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая ніколі не будзе як усе. Пра звязаныя з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

«Суперкнігу пра Біла з Болаю» пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў напоўніцу — эмацыйна і кранальна. Аповед вядзецца ад імя Біла, брата Болы, з якім чытач разам перажывае ўсю гаму пачуццяў — і шчасце, і боль, і злосць, і замілаванне. І роздум:

«Каб не мелі мы побач нікога,

Каму трэба ад нас дапамога,

Каб ніхто хоць бы раз не прасіў аб маленечкім цудзе, —

Дык навошта існуе наш РОЗУМ

І ўвогуле — ЛЮДЗІ?!» 

Аўтарка кнігі — шведская пісьменніца Гуніла Бэргстрэм (Gunilla Bergström). З 1971 года яна напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу — класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі. А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль «за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду».

«Суперкнігу пра Біла з Болаю» ўжо ў продажы, яе можна набыць па наступных адрасах:

Мінск:

«Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19),

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72),

«Кнігі і кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14),

«Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2),

«Светач» (пр-т Пераможцаў, 11),

«Веды» (вул. К. Маркса, 36),

Этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4),

Інтэрнэт-крама Knihi.by,

Алесь Дудар (ГЦ «Арэна-сіці»),

«Выдатныя кнігі» (Няміга,3 бокс 21),

0
Кнігазбор / Ответить
20.09.2017 / 17:31
Яшчэ кніга прадаецца у кнігарнях: "Галіяфы", "Рыжы кот" (ГЦ Рыга), у ІП Афанасенка (ГЦ Маскоўска-Венскі) і з дасылам па ўсім свеце на https://symbal.by/t/688-khiha-bil-bola/
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера