«Па звестках за верасень 2017 года бачна, што ў асноўным людзі шукаюць розныя сайты, і ў першую чаргу — nn.by. Таксама ў топ трапілі запыты, звязаныя з школьнай праграмай», — адзначыла Наталля Жураўлёва, кіраўніца прэс-службы Яндэкса ў Беларусі.
ТОП-10 запытаў у «Яндэкс» на беларускай мове за верасень 2017 года
- наша ніва
- куфар мінск
- куфар пінск
- куфар баранавічы
- навіны бай
- куфар ліда
- салідарнасць
- квіткі бай
- роля мовы у жыцці чалавека і грамадства
- што мы можам зрабіць для развіцця нацыянальнай культуры
Варта адзначыць, што ўлічваліся толькі тыя запыты, для якіх дакладна можна вызначыць мову, бо многія словы аднолькава пішуцца на беларускай і рускай або беларускай і ўкраінскай мовах. Акрамя таго, ёсць запыты, уведзеныя па-руску, але з уключанай па памылцы беларускай раскладкай клавіятуры — такія таксама не ўлічваліся.