Фота Віктара Талочкі, sputnik
Легендарны беларускі спартсмен Аляксандр Мядзведзь назваў памер сваёй пенсіі, паведамляе «Народная Воля».
— Не так даўно вялікі рэзананс выклікала інтэрв'ю, дзе вы быццам заявілі, што атрымліваеце зусім маленькую пенсію — 130 рублёў.
— Мабыць, журналіст няправільна мяне зразумеў. А пенсія ў мяне, як у звычайнага беларускага грамадзяніна, - 320 рублёў, - сказаў Мядзведзь у інтэрв'ю «Народнай волі».
У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Мядзведзь казаў, што яго пенсія складае 130 рублёў.
Нядаўна Аляксандру Мядзведзю споўнілася 80 гадоў.
Мінімальная працоўная пенсія па ўзросце ў Беларусі з 1 жніўня складае 174,61 рублёў. Сярэдні паказчык — 300,25 рублёў.