Кампанія-распрацоўшчык антывіруснага праграмнага забеспячэння McAfee склала рэйтынг брытанскіх музыкаў, пошук творчасці якіх у інтэрнэце можа абярнуцца заражэннем камп'ютара вірусамі. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на NME.

LETA

Лідарам спісу стаў 36-гадовы брытанскі спявак Крэйг Дэвід, аўтар сямі студыйных альбомаў. Адзначаецца, што імя музыканта найбольш часта выкарыстоўваецца хакерамі для таго, каб завабліваць карыстальнікаў на шкоднасныя вэб-сайты.

На другім месцы аказался R&B-выканаўца Эмелі Сандэ. Трэці радок заняў Лаям Пэйн з гурта One Direction. У дзясятку «небяспечных» знакамітасцяў таксама ўвайшлі Адэль, Эд Шыран, Джэсі Джэй, Рыта Ора, Charli XCX і Лілі Ален.

Завяршае спіс былы ўдзельнік One Direction Зэйн Малік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0