У Сейме Літвы прасоўваецца рэформа ў галіне абароны правоў дзіцяці, упершыню ўсталёўваецца ўзроставая мяжа, да якой дзіця нельга пакідаць адно — шэсць гадоў, паведамляе Delfi.

У аўторак Сейм 96 галасамі «за» аднагалосна падтрымаў у першым чытанні праект новай рэдакцыі Закона аб абароне правоў дзіцяці. Засталося яшчэ адно галасаванне, каб законапраект быў прыняты. Яго ўступленне ў сілу намячаецца з ліпеня наступнага года. Падрыхтаваны Міністэрствам сацыяльнай абароны і працы праект прадугледжвае, што аддзяленні па абароне правоў дзіцяці будуць падсправаздачныя не самакіраванням, а ўстанове пры Міністэрстве сацыяльнай абароны і працы.

Таксама ўсталёўваецца агульная схема, як варта паступаць ведамствам пры атрыманні паведамленняў пра сігналы ў сем'ях, якія выклікаюць занепакоенасць. Закон усталюе ўзроставую мяжу, да якой дзяцей нельга будзе пакідаць без нагляду дарослых. Па праекце, бацькі або адказныя дарослыя павінны паклапаціцца аб тым, каб дзіця ва ўзросце да шасці гадоў не заставалася без аб'ектыўнай неабходнасці без нагляду з боку асоб, старэйшых за 14 гадоў.

Закон будзе абавязваць людзей, якія працуюць з дзецьмі, паведамляць пра заўважаныя парушэнні правоў дзяцей, у адваротным выпадку ім будзе пагражаць адказнасць.

Таксама ўсталёўваюцца ўзроўні пагрозы для дзяцей, дзеянні службаў у адпаведнасці з кожным з гэтых узроўняў. Паводле закону, дзіця можна будзе забраць з сям'і толькі па рашэнні суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0