Землятрус магнітудай 7,1 адбыўся на поўдні Мексікі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных Еўрапейскага міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, эпіцэнтр знаходзіўся за 63 км на паўднёвы захад ад горада Пуэбла-дэ-Сарагоса. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 30 км. Даных аб імавернай пагрозе цунамі няма. Таксама штуршкі адчуваліся ў Мехіка. Пра разбурэнні і пацярпелых паведамленняў не паступала.

У пачатку верасня ля мексіканскага ўзбярэжжа адбыўся землятрус магнітудай 8,2, які забраў жыцці 98 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0