Расея прапанавала Чэхіі пазбавіцца ад нафтавых пасярэднікаў, паведамляюць чэскія СМІ са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў.

Расейцы прапануюць чэхам наладзіць пастаўкі нафты наўпрост, абмінаючы краіны, па тэрыторыі якіх сёньня праходзіць нафтаправод «Дружба». Пакуль дэталі прапановы Масквы невядомыя, піша чэская «Prague Daily». Аднак, калі Прага прыме такую прапанову, ад яе рэалізацыі пацерпяць краіны‑транзыцёры, Беларусь у тым ліку, па тэрыторыі якой праходзіць паўночны ўчастак нафтаправоду.

Прапановы афіцыйнага Менску прыватызаваць прадпрыемствы па транспарце нафты «Дружба» ў Наваполацку і Гомелі трохі спазьніліся, піша газэта «Белорусы и рынок». Найбольш верагодным сууладальнікам называецца расейская манапольная кампанія «Транснафта», кіраўніцтва якой не хавае свайго інтарэсу да прапановы беларускага боку. Аднак выклікае сумнеў, што Масква адмовіцца ад рэалізацыі праекту БТС‑2 — альтэрнатыўнага «Дружбе» нафтаправоду. Колькі дзён таму «Транснафта» паведаміла, што цягам верасьня чакае падпісаньня ўрадавай пастановы пра пачатак будаўніцтва БТС‑2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?