EL Nacional

EL Nacional

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, каментуючы прамову Дональда Трампа ў Генасамблеі ААН, параўнаў амерыканскага прэзідэнта з Гітлерам.

На выступе ў ААН Дональд Трамп назваў афіцыйнае кіраўніцтва краіны «таталітарным рэжымам». У адказ Мадура абвінаваціў ЗША ў агрэсіўнай замежнай палітыцы і назваў амерыканскага прэзідэнта «новым Гітлерам».

Акрамя таго, як перадае El Nacional, Мадура распавёў, што падчас абеду з лідарамі лацінаамерыканскіх дзяржаў Трамп пагражаў яго забіць.

«Калі яны калі-небудзь што-небудзь са мной зробяць, яны будуць каяцца на працягу стагоддзя, бо наш народ будзе гатовы да бітвы», - заявіў Мадура падчас «антыімперыялістычнага маршу» каля сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі ў Каракасе.

На выступе ў ААН Трамп абвінаваціў афіцыйныя ўлады Венесуэлы ў «разбурэнні квітнеючай нацыі» і пераследзе уласнага народа. Пры гэтым ён падкрэсліў, што санкцыі, якія Вашынгтон увёў супраць Мадура і яго атачэння, не будуць знятыя, пакуль Венесуэла не вернецца на дэмакратычны шлях развіцця, перадае rbc.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0