Падчас сумесных расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» Расія мае намер адпрацаваць ужываньне ядзернай зброі. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на TVP Info.

«Я хацеў бы адзначыць, што гэтыя манеўры не скончацца заўтра, але будуць працягвацца з выкарыстаннем ядзернай зброі, якое не было ўключана ў праграму вучэнняў», — заявіў Антоні Мацярэвіч.

Паводле яго, ваенная дактрына РФ прадугледжвае магчымасьць нанясення прэвентыўнага ўдару па меркаваным суперніку.

Міністар абароны Польшчы падкрэсліў, што вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца самымі агрэсіўнымі і шматфункцыянальнымі з усіх вучэнняў Расіі за апошнія 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0