Фота Сяргея Гудзіліна
Самым папулярным у расійскіх турыстаў горадам СНД стаў Мінск.
Аб гэтым паведамляецца ў даследаванні аналітычнага агенцтва «ТурСтат», вынікі якога апублікаваныя на сайце кампаніі.
У сталіцу Беларусі турысты едуць у сярэднім на два з паловай дні. Сярэднія выдаткі складаюць каля 70 даляраў у суткі. На другім месцы — Астана (два дні, 85 даляраў у суткі), на трэцім — Баку (тры дні, 78 даляраў). Таксама ў топ-10 увайшлі Ерэван, Алматы, Ташкент, Ашгабад, Кіеў, Кішынёў і Бішкек.
Самымі дарагімі сталі Астана і Баку, самымі таннымі — Бішкек і Кішынёў. Тут турысты трацяць па 32 і 35 даляраў у суткі адпаведна.
Рэйтынг быў складзены па выніках аналізу дадзеных сістэм анлайн-браніравання.