— Сэрвіс «Зялёная Шафа» дазваляе пазычаць на час розныя рэчы для арганізацыі мерапрыемстваў без шкоды для навакольнага асяроддзя, — распавяла супрацоўніца ЦЭР Марыя Сума. — Для рэалізацыі некамерцыйных ініцыятыў на бязвыплатнай аснове мы гатовыя перадаць у карыстанне абсталяванне, посуд, мэблю і іншыя неабходныя рэчы, якія ёсць у наяўнасці.
Гэта, напрыклад, вялікія і малыя раскладныя сталы і крэслы, тэрмасы і тэрмапоты, праектары, фліп-чарт, шнуры з карабінам для бэйджа, разакі для ўтылізацыі паперы, кантэйнеры для паасобнага збору адходаў, шматразовыя шклянкі, кантэйнеры поліпрапіленавыя, таблічкі для прэс-канферэнцый, намёт, экран для праектара пераносны і іншыя прадметы.
Каб скарыстацца сэрвісам, трэба загадзя (мінімум за 2 рабочыя дні) зарэзерваваць абсталяванне на пэўную дату па тэлефоне або скарыстацца формай. Затым заключыць дамову на арэнду тавараў, забраць іх у пэўны час і вярнуць цэлымі і захаванымі.
— Вельмі важна, каб арандатар у сваёй дзейнасці імкнуўся дзейнічаць па прынцыпе «нуль адходаў» і мінімізаваў іх уплыў на навакольнае асяроддзе, — працягнула М. Сума. - Напрыклад, паведаміў бы на мерапрыемстве, што яно праходзіць у адпаведнасці з правіламі экалагічнай дружалюбнасці, і кіраваўся б імі ў будучыні.
Новы сэрвіс закліканы скараціць выкарыстанне аднаразовых тавараў, адмовіцца ад неабдуманых пакупак канцылярскіх і раздатачных матэрыялаў, друкаванай прадукцыі ў карысць электронных дакументаў. Мэта праекта — дамагчыся, каб перавага была аддадзена таварам мясцовай вытворчасці, ва ўпакоўцы, якая перапрацоўваецца, або зусім без яе. А таксама — мінімізаваць колькасць усіх відаў адходаў, у тым ліку харчовых, і падтрымаць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў, зацікаўленых у захаванні навакольнага асяроддзя.
Дадатковая інфармацыя аб праекце «Зялёная Шафа» можна атрымаць па тэлефоне +375 29 559-61-19.