Спецыялісты Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правялі радыяцыйны кантроль грыбоў з розных раёнаў сталічнага рэгіёна. Ужо ёсць першыя вынікі, піша mlyn.by.
Не рэкамендуецца збіраць грыбы ў раёне Івянца (Валожынскі раён) і ў Налібоцкай пушчы.
У грыбах, сабраных у Валожынскім раёне, зафіксавана значнае перавышэнне ўтрымання радыенуклідаў цэзію-137 (у даследаваных узорах яго ўдзельная актыўнасць перавышала дапушчальную ў 4 разы!).
У той жа час утрыманне радыёнуклідаў цэзію-137 у пробах грыбоў з лясоў Уздзенскага, Мінскага, Крупскага, Дзяржынскага раёнаў не перавышала межаў дапушчальнага.