Абвал цэнаў на сталічным рынку нерухомасці добра паказвае сітуацыя з першым беларускім хмарачосам «Ветразь».
Фота realty.ej.by
У 2011 годзе кватэры ў доме, які будавала расійская кампанія «Ітэра», каштавала да $2200 за квадратны метр. За наступныя гады расейцы паспелі збанкрутаваць і нерухомасць адышла ва ўласнасць банкаў.
Тыя марна спрабуюць распрадаць кватэры. На 21 верасня быў запланаваны аўкцыён, на які выстаўлялася 23 кватэры. Квадратны метр у самых вялікіх з іх каштаваў $1176 — і на такую цану было пададзена ніводнай заяўкі. Аўкцыён не адбыўся.