Здарэнне адбылося ў канцы ліпеня, але крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» заведзена 18 верасня, паведамляе rh.by.
30-гадовы работнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада вяртаўся пасля працы дадому.
Каля пад’езда сядзела групка сяброў 18—20 год.
— Наш хуліган спачатку правакаваў іх, задзіраў, — расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юрый Багушэвіч, — пасля прапанаваў згуляць у шахматы. Прылада «шахматы» была ўсталяваная на тэлефоне.
Супернік выйграў. За што і атрымаў кулаком у твар.
Хуліган спрабаваў дамагчыся высвятлення, хто з іх мацнейшы шахматыст бойкай, але хлопцы адышліся ў бок і моўчкі выклікалі міліцыю.