22.09.2017 / 09:08

«Форрест Гамп» по-белорусски покажут в минском кинотеатре «Москва» 22—24 сентября 8

22-24 верасня праект «Беларускія ўікенды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуе знакаміты фільм «Форэст Гамп» у беларускай агучцы.

«Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Гісторыя Форэста Гампа — гэта адначасова і гісторыя ўсяго амерыканскага грамадства другой паловы XX стагоддзя. У той жа час жыццё галоўнага героя, якое можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», адкрывае нам нечаканую праўду пра саміх сябе. Нядзіўна, што сам фільм і яго персанажы сталі легендарнымі — як і знакамітае «Бяжы, Форэст, бяжы!».

Дарэчы, у тым, што бег можа ператварыцца ў спосаб вырашэння актуальных праблем — не толькі жыццёвых, але і грамадскіх, — пераканаўча сведчыць прыклад буйнога сацыяльна значнага праекта — velcombegom. Перад прэм’ерным паказам начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў падзеліцца з аўдыторыяй цікавым вопытам рэалізацыі масштабнага сацыяльнага праекта.

Фільм «Форэст Гамп», агучаны на беларускую мову найлепшымі беларускімі акцёрамі, будзе прэзентаваны ў сталічным кінатэатры «Масква» 22-24 верасня.

Падрабязнасці на kinakong.by. Квіткі на сеансы можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Сiнфармвядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Ответить
22.09.2017 / 09:51
Мой любiмы актор
1
Борцун / Ответить
22.09.2017 / 10:12
Дорага!
0
Алесь / Ответить
22.09.2017 / 10:19
Ждем очередей - главное чтобы давки не было.
Показать все комментарии/ 8 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера