Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў Рок-школе.

Было даслана 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі.

Гаворыць Віталь Супрановіч: «Актыўнасьці гуртоў мы былі вельмі зьдзіўленыя. Нягледзячы на мёртвы сэзон збору заявак каманды даволі актыўна дасылалі свае запісы. Але разам з тым высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, у шмат каго праблемы каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня».

Сваю згоду да супрацоўніцтва з Рок-школай ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў, Вячаслаў Корань, Алесь Таболіч (Znich), Зьміцер Лукашук (тэкставік «Крамы») і іншыя.

«Была вельмі вялікая ўвага дзяржаўных СМІ да нашай абвесткі пра Рок-школу, што вельмі парадавала. Напэўна многія сапраўды чакаюць новых імёнаў на нашай рок-сцэне», – адзначае Віталь Супрановіч.

Адносна таго чым жа будуць займацца музыкі у Рок-школе, пра гэта дакладна пакуль не вядома. Арганізатары мяркуюць да канца распрацаваць праграму ўжо разам з адабранымі музыкамі (улічваючы іх пажаданьні) і самімі настаўнікамі.

Для таго каб падаць заяўку трэба прадаставіць запіс і кароткую гісторыю гурту.

Кантакт:

6490888

email: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0