На чыгуначнай станцыі Верайцы пад Асіповічамі пачалася пагрузка расійскай вайсковай тэхнікі, якая была задзейнічаная ў расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2017» на палігоне Асіповіцкі, паведамляе Радыё Свабода.
21 верасня на станцыі Верайцы, што за 10 кіламетраў ад палігону «Асіповіцкі», загружаюць эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай. На станцыі каля 50 танкаў рознай мадыфікацыі. 37 з іх ужо пагружаныя.
Звезены да тэхнікі з рыштункам і кардоннымі каробкамі асабовы склад салдат. Грузяць тэхніку пад дажджом. Уся тэхніка без апазнавальных знакаў (апроч нумароў) і без аховы.
Паводле мясцовых жыхароў, тэхніка з палігона, на якім праходзілі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017», прыбыла сваім ходам напярэдадні надвячоркам. Пагрузка працягваецца больш за 12 гадзін.