Маем гонар паведаміць вам, што выконваем ваша пажаданне — мы адчыняем у Гродна Цэнтр Беларускай Кнігі!

Ідэя наша простая — мы хочам наблізіць да гарадзенцаў выданні беларускіх выдавецкіх ініцыятываў. Мы будзем проста рабіць сваю справу — аператыўна знаёміць вас з новымі беларускімі выданнямі.

У межах Цэнтру беларускай кнігі мы працягнем ладзіць творчыя сустрэчы з вядомымі і перспектыўнымі аўтарамі, выдавецкімі ініцыятывамі, цікавымі кніжнымі праектамі.

Мы падрыхтавалі для вас ужо болей за 200 беларускіх кніг, выдадзеных у Беларусі і за яе межамі. У тым ліку працы, выдадзеныя «Гарадзенскай Бібліятэкай», «Бібліятэкай «Бацькаўшчыны», «Кнігарняй «Наша Ніва» і многімі іншымі «першадрукарамі».

Пазнаёміцца з выданнямі вы можаце штобуднідзень ад 10 да 18 гадзіны па адрасе: Гродна, Будзённага, 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Звяртаемся таксама да ўсіх незалежных, і не толькі, выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў з прапановай супрацоўніцтва — выкарыстайце магчымасць для папулярызацыі сваіх выданняў ў Гродна. Звяртайцеся — [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?