На МКАД пасля ДТЗ згарэў легкавы аўтамабіль, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Маркоўская.
Аварыя адбылася на ўнутраным кальцы МКАД недалёка ад з'езду на вуліцу Кіжаватава. Аўтамабілі рухаліся ў крайняй левай паласе з боку вуліцы Бабушкіна ў напрамку Кіжаватава. З-за невыканання дыстанцыі «Пежо» сутыкнуўся з «Аўдзі», у якога ад удару дэфармаваўся паліўны бак, у выніку чаго пачаўся пажар.
Кіроўца і пасажыр паспелі пакінуць «Аўдзі» і не пацярпелі. Кіроўца «Пежо» таксама абыйшоўся без сур'ёзных траўмаў. «Аўдзі» згарэў цалкам.
Цікава, што ўчора на МКАД, непадалёк ад з'езду на вуліцу Кіжаватава таксама згарэў аўтамабіль, гэта быў «Мэрсэдэс».