Цела 34-гадовага грамадзяніна Беларусі знайшлі 19 верасня а палове на трэцюю ночы пад вокнамі хостэла «Паўночная сталіца».
Фота: hotelscatalog.ru
Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 21-гадовы жыхар Варонежскай вобласці, пастаялец згаданага міні-гатэля. Па папярэдніх дадзеных, падчас сваркі, якая ўзнікла пасля распівання спіртных напояў, малады чалавек выштурхнуў беларуса з балкона 4-га паверха.
Падазраваны пад вартай, распачата крымінальная справа.