21.09.2017 / 16:16

Мова наша. Камуфляж на Віктару ці на Віктары? Як правільна? 13

«Камуфляж на Віктару Лукашэнку» — «Ніну» выдаюць, а лепш бы мову падвучылі. Трэба ж «на Віктары» пісаць!» — зрабіў нам заўвагу адзін чытач.

Чытач памыляецца, але выпадак, сапраўды, цікавы.

Калі пагугліць, то знаходзім, што правільна пісаць «інфармацыя аб Віктару і Кастусю», «адзежа на Ігару і на Алесю», «у Ягору і Болесю ёсць нешта адметнае», але «інфармацыя аб Міколе», «адзежа на Севе», «у сыне ёсць талент».

Чаму так? Бо ёсць правіла, што канчатак -у, -ю абавязковы ў месным склоне ў асабовых назоўніках мужчынскага роду, калі аснова сканчаецца на зацвярдзелы, мяккі або заднеязычны (г, к, х) гук. У іншых выпадках асабовыя назоўнікі прымаюць канчатак -е.

Мова — складаны механізм.

nn.by

0
Зміцер Д. / Ответить
21.09.2017 / 16:14
Рэд. Дзякуй, пашырылі.
0
mmm / Ответить
21.09.2017 / 16:16
Дзякую за тлумачэнне. Таксама заўважыў. Склоны назоўнікаў - бадай што самы складаны аспект беларускай граматыкі. Былв б цудоўна, калі НН зладзіла артыкул з асноўнымі правіламі. Рэд. Дык яно ж усё ёсць у падручніках і інтэрнэце. Нам, хутчэй, варта вось такія запамінальныя прыклады занатоўваць.
0
Мой афарызм / Ответить
21.09.2017 / 16:28
Беларуская мова - зусім нескладаны механізм, калі ім карыстацца ў жыцці.
Показать все комментарии/ 13 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера