21.09.2017 / 17:05

Анекдот. Адыдзі ад лядоўні 8

— Адыдзі ад лядоўні, ты ж увесь вечар ясі!

— Калі мозг думае, на гэта выдаткоўваецца 25 працэнтаў усёй энергіі арганізма, таму я пастаянна хачу есці.

— І пра што ж ты, цікава, так думаеш, што столькі трэскаеш?

— Пра ежу.

1
хамса / Адказаць
22.09.2017 / 11:37
дзіцё  (гадкі 3):
- я хачу жыць у лядоўні - там светла і ўсё ёсць.
5
хамса / Адказаць
22.09.2017 / 13:50
шчэ трошкі пра ежу) тут яму ўжо 10.. просіць:
- насмаж мне хлеба.
- а ты ведаеш, што есці шмат хлеба, а тым больш смажанага, шкодна. ты ведаеш - цёця [мая сястра] мне ўвогуле артыкул даслала - 'Хлеб-забойца' называецца. зараз у хлеб дадаюць такія шкодныя рэчывы…
- гэта ўсё няпраўда, - пярэчыць сын, - тады б на хлебе пісалі, што ён шкодзіць здароўю. на піве ж вунь пішуць.уяўляеце сабе надпіс: 'празмернае ўжыванне хлеба шкодзіць вашаму здароўю')
2
Юрась Беларус / Адказаць
26.09.2017 / 23:18
Не хачу жыць у лядоўні - там халодна ды хамсамолка смярдзіць.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру