Служба бяспекі Украіны заблакавала прызначэнне паляка Паўла Станьчака на пасаду кіраўніка дзяржаўнага аператара ўкраінскіх газаправодаў «Укртрансгаз». Прызначыць паляка на высокую пасаду ў жніўні вырашыла назіральная рада кампаніі, паведамляе Радыё Польшча.

Андрэй Кобалеў, кіраўнік НАК «Нафтагаз», які валодае 100% акцый «Укртрансгаза», адзначыў, што нягледзячы на рашэнне назіральнай рады, кандыдатура Паўла Станьчака была заблакаваная СБУ. Служба бяспекі, па словах Андрэя Кобалева, не дазволіла паляку атрымаць доступ да таямніц дзяржкампаніі. У такой сітуацыі, па ацэнцы кіраўніка «Нафтагаза», Павел Станьчак не змог бы эфектыўна кіраваць «Укртрансгазам».

Павел Станьчак — менеджар з 25-гадовым досведам працы ў галіне транспарціроўкі і захоўвання газу. Ён працаваў у польскіх кампаніях Gaz-System, а таксама PGNiG.

Дзяржаўны аператар газаправода «Укртрансгаз» адказвае за захоўванне, распаўсюджванне і транзіт газу па тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0