У тэрміновай харчовай дапамозе маюць вострую патрэбу 37 краін свету, якія пацярпелі ад канфліктаў і стыхійных бедстваў. Такія даныя прыводзяцца ў новым дакладзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Аўтары дакладу адзначаюць, што ураганы ў Карыбскім басейне і паводкі ў Заходняй Афрыцы абярнуліся рэзкім скарачэннем вытворчасці прадуктаў харчавання ў 2017 годзе і, адпаведна, ростам колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў знешняй дапамозе.

З 37 краін, якія адчуваюць дэфіцыт харчавання, 28 размешчаныя ў Афрыцы. Самая цяжкая сітуацыя на Афрыканскім кантыненце склалася ў Самалі, Нігерыі, Лівіі, Кеніі, Джыбуці, Бурундзі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Чадзе і Паўднёвым Судане. У дапамозе звонку маюць патрэбу таксама жыхары Ірака, Гаіці, Пакістана, Йемена і Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0