Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб новай порцыі санкцый супраць КНДР. На гэты раз абмежаванні закрануць кампаніі, што вядуць бізнэс з Паўночнай Карэяй, паведамляе ВВС.

Новыя меры, па словах Трампа, закліканыя пазбавіць паўночнакарэйскі рэжым «крыніц даходаў, якія фінансуюць распрацоўку самых смяротных відаў зброі, вядомых чалавецтву».

Як распавёў Трамп напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі і прэм'ер-міністрам Японіі, ён падпісаў указ, які пашырае санкцыі ў дачыненні да КНДР. У прыватнасці амерыканскі мінфін зможа караць кампаніі, якія працуюць з карэйскімі банкамі або фірмамі.

Новыя абмежавальныя меры закрануць, па словах Трампа, тэкстыльную прамысловасць, рыбалоўства, інфармацыйныя тэхналогіі і апрацоўчую прамысловасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0