Фрэнк Запа зноў адпраўляецца ў турнэ, праз амаль 25 гадоў пасля сваёй смерці. На гэты раз у выглядзе галаграмы, піша Бі-бі-сі.
Серыя канцэртаў, на якіх, акрамя галаграмы Запы, будуць выступаць і яго былыя калегі, пачнецца да канца 2017 года і будзе доўжыцца у 2018 годзе.
Цэнтральным нумарам праграмы, як піша Rolling Stone, будзе напісаная Фрэнкам Запам опера з трох частак «Гараж Джо» (Joe's Garage). Як і пры жыцці Запы, яго галаграма будзе выконваць ролю «Central Scrutinizer» («цэнтральнага дасканалага расследавання»).
Дзе менавіта адбудуцца выступы, пакуль невядома.
Галаграмы з'яўляліся на сцэне і раней.
Тая ж кампанія Eyellusion стварыла ў 2017 годзе галаграму рок-музыканта Роні Джэймса Дыа, і галаграма гэтая адправілася ў сусветнае турнэ.
У красавіку 2017 года, падчас перадвыбарчай кампаніі ў Францыі левы кандыдат на пасаду прэзідэнта Жан-Люк Мэляншон выкарыстаў менавіта гэты метад, каб яго выступ маглі назіраць адначасова ў сямі гарадах.
Мэляншон выступаў са сцэны ў Дыжоне. А яго галаграма ў гэты час з'явілася на сходах выбаршчыкаў у іншых гарадах.