22.09.2017 / 11:23

«Метэаўмовы на выходных будуць ідэальныя»: у Беларусь ідзе бабіна лета 5

Фота Сяргея Гудзіліна

Дзень восеньскага раўнадзенства адзначыцца пачаткам працяглай хвалі «бабінага лета». Дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону, у выходныя надвор'е будзе «мільён на мільён» — гэта калі на небе мала аблокаў, яркае сонца, выдатная бачнасць і інтэнсіўны прагрэў паветра.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Плануйце свой адпачынак на выходныя з улікам ідэальных метэаўмоў», — адзначыў ён.

У суботу, 23 верасня, пераважна без ападкаў, толькі па поўдні Беларусі будзе адчувацца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу. Там пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература ноччу ад + 7°С па поўначы да + 16°С па поўдні, днём +17 + 23°С.

У сталіцы ў суботу прагназуецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў Тэмпература ноччу +9 +11°С, днём +18 +20°С.

У нядзелю, 24 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +6 + 13°С, днём +14 +21°С.

У Мінску ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў Тэмпература ноччу +8 + 10°С, днём +17 +19°С.

Такім жа будзе і пачатак наступнага тыдня.

У панядзелак, 25 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +5 +12°С, днём +14 +21°С.

26-27 верасня — пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +4 +11°С, максімальная днём +15 +20°С.

У чацвер, 28 верасня, таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +3 +10°С, днём +13 + 19°С.

0
хамса / Адказаць
22.09.2017 / 11:29
якое фота падманнае) не адразу даходзіць, што фота) спачатку падумала: што за падман? узялі карціну, і прыфаташопілі траву.. потым толькі дайшло, што сфатаграфаваў сцяну))
1
Загартаваная з лецішча / Адказаць
22.09.2017 / 17:10
Цудоуна! Тое надвор'е, што трэба! Ідэальнае для загартовак на лецішчы. Ночыць яшчэ можна пакуль у летнім доміку. Хоць пад раніцу ужо у ім прахалодна, але ж для нас самае тое. Будзем там хадзіць басанож. У трыко і майках. Але, калі днем будзе цепла, як сення, то усе максімальна распранемся, як летам. Раніцай абліванні целау халоднай вадой, потым шпацыр басанож па расе, далей працяглая руханка. Бег, фізычныя практыкаванні, ега.
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
22.09.2017 / 17:30
Нават прырода радуецца сыходу крывавых ватнiкау з Беларусi. Як толькi яны селi на цягнiчкi, сонейка заззяла , тучкi паехалi разам з танкамi
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру