У Нацыянальнай паліцыі Украіны заявілі, што засакрэцілі судовыя рашэнні ў справе аб забойстве Паўла Шарамета для абароны жыцця асобаў, «якія ўдзельнічаюць у крымінальным судаводзтве», гаворыцца ў адказе Следчай ўправы Нацыянальнай паліцыі на запыт «Украінскай праўды».

Пры гэтым ва ўправе адмовіліся паведамляць нейкія падрабязнасці наконт развіцця расследавання. У паліцыі патлумачылі адмову тым, што «раскрыццё звестак негатыўна паўплывае на вынікі правядзення расследавання».

Таксама следчыя не патлумачылі, чаму гэтыя асобы пачалі патрабаваць іншых захадаў бяспекі праз год пасля пачатку расследавання, і якія менавіта гэта захады бяспекі.

24 ліпеня Нацыянальная паліцыя Украіны засакрэціла ўсе рашэнні судоў у справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета з меркаванняў бяспекі.

У Адзіным рэестры судовых рашэнняў канфіскавалі з адкрытага доступу больш за 200 рашэнняў у справе аб забойстве Шарамета.

Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года. Паліцыя кваліфікавала гібель журналіста як наўмыснае забойства. Прыярытэтнай версіяй забойства Шарамета з'яўляецца яго прафесійная дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?