Днём 22 верасня на выхадзе з мінскага офіса прафсаюза РЭП пасля пасяджэння Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы Мікола Статкевіч.
Нагадаем, што ў жніўні Статкевічу быў прысуджаны арышт 15 сутак за акцыю 3 ліпеня. 26 жніўня палітык быў затрыманы, але адбыў тады 5 сутак арышту за акцыю, праведзеную ў красавіку каля спецпрыёмніка на Акрэсціна.
Таксама Статкевіч быў адным з арганізатараў акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, скіраванай супраць вучэнняў «Захад-2017». За яе Уладзімір Някляеў адсядзеў 7 сутак.
0
0
0
0
0
0