23.09.2017 / 11:14

Начальнік брэсцкай ДАІ: «Кіроўцы, якіх двойчы злавілі без правоў, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці вы ўхваляеце ініцыятыву? 59

Начальнік брэсцкай ДАІ Сяргей Талатай расказаў, якія змены чакаюць аўтамабілістаў.

«У заканадаўстве плануюцца сур'ёзныя змены.

Грамадзяне, пазбаўленыя права кіравання, якія дазволілі сабе паўторна сесці за стырно без правоў, будуць прыцягвацца не да адміністрацыйнай, а да крымінальнай адказнасці, —

анансаваў ён у размове з карэспандэнтам «Медыя-Палесся». — Дарэчы, калі ў Англіі, Германіі чалавек, сеў за стырно без права кіравання, — гэта расцэньваецца як сур'ёзнае злачынства. У большасці краін гэта крымінальнае злачынства. Лічу гэта правільным, бо мы ж не ідзем выконваць функцыі хірурга, не маючы адпаведнай адукацыі? Нельга і за руль аўтамабіля садзіцца, не маючы на гэта права!»

11
cos / Адказаць
22.09.2017 / 17:28
+1 в штатах тож самое
11
Мікола))) / Адказаць
22.09.2017 / 17:31
Ухваляю.  Але ў нас ёсць таксама пытанне, чаму вы не прыцягнулі да адказнасці грамадзяніна РБ Лукашэнку А.Р. за кіраванне транспартным сродкам без прышпiленага пасу бяспекi!
4
Мой афарызм / Адказаць
22.09.2017 / 17:35
Мала павялічваць адказнасць за парушэнне - трэба змяніць заканадаўства на чалавечае.
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру