Кіраўнік сілаў абароны Эстоніі генэрал Рыха Тэрас сказаў у інтэрв’ю Эстонскаму радыё, што сапраўднай задачай вучэнняў «Захад-2017» для расійскага боку была адпрацоўка сцэнара ваеннай аперацыі ў Беларусі на выпадак, калі наша краіна захоча памяняць свой палітычны ці эканамічны курс.

На думку Тэраса, «Расія плануе ваенныя крокі супраць Беларусі, калі палітычная сітуацыя там зменіцца», аналагічна, як яна рабіла тое ва Украіне.

Па інфармацыі Тэраса, расійская армія і структуры бяспекі рыхтуюцца да таго, каб у выпадку неабходнасці «ўмяшацца і правесці ваенную аперацыю ў Беларусі» і што планаванне такой аперацыі пачалося ў 2014 годзе.

Акрамя таго, на думку эстонскага генерала, і «Захад-2017», і іншыя сумесныя вучэнні скіраваныя на тое, каб «максімальна звязаць беларускія Узброеныя сілы з расійскімі» і тым самым таксама «паралізаваць здольнасць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?