22.09.2017 / 17:55

Вядзенне бізнэсу на сяле і ў малых гарадах спрасцілі да мінімуму і для ІП, і для прадпрыемстваў 15

Для індывідуальных прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў, якія працуюць у сельскай мясцовасці і ў малых гарадах у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, спрасцілі правілы вядзення бізнэсу. Змены прадугледжаныя прэзідэнцкім указам № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», які быў сёння падпісаны, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

«Указ накіраваны на развіццё гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва да 10 тыс. чалавек», — гаворыцца ў тлумачэнні да указа.

Дакумент прадугледжвае магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях асаблівага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з выплатай падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6% і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці.

Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад падатку на даданую вартасць, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Дзеянне падатковых ільгот і іншых умоў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, замацаваных у дакуменце, будзе распаўсюджвацца на населеныя пункты і тэрыторыю па-за населеных пунктаў, якія вызначаюцца рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў.

Дакумент быў падрыхтаваны створанай на падставе распараджэння прэзідэнта рабочай групай у рамках праводзімай работы па стымуляванні дзелавой актыўнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, удакладнілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Змены накіраваныя на развіццё гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў малых гарадах, а таксама дазволіць стварыць дадатковыя працоўныя месцы для грамадзянаў, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях.

Нагадаем, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю яшчэ вясной падрыхтавала праект указа, які павінен спрасціць вядзенне бізнэсу на сяле і ў малых населеных пунктах. Галоўная сутнасць у нізкай падатковай нагрузцы на прадпрымальнікаў — усяго адна базавая ў год.

У жніўні начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг МАРГ Віялета Бразоўская распавяла, хто зможа скарыстацца льготай.

За адну базавую велічыню ў год змогуць працаваць прадпрымальнікі, якія за бесцань купяць пустуючыя памяшканні або аб'екты, якія сёння выкарыстоўваюцца неэфектыўна.

На льготных умовах можна будзе легалізаваць і ўжо існуючы бізнес на даму.

«Указ прадугледжвае магчымасць адкрыць у сваім доме на першым паверсе невялікі гандлёвы пункт, кафэ або аб'ект бытавых паслуг. Напрыклад, цырульню. Пры гэтым дакумент дае магчымасць не змяняць мэтавае прызначэнне памяшкання, што павінна спрыяльна адбіцца на развіцці бізнэсу», — сказала Віялета Бразоўская.

Падатак у адну базавую будзе дзейнічаць і для аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу паблізу вёсак.

У МАРГ разлічваюць, што змены не толькі падвысяць канкурэнцыю, але і дадуць магчымасць развівацца вытворчаму бізнэсу.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
22.09.2017 / 18:20
Ды няўжо? Трэба ж было за 25 гадоў дабіць вёску і маленькія гарады. Ну добра хоць зараз спахапіліся.
0
Александр / Адказаць
22.09.2017 / 18:36
Очередной НЭП... 
0
Дан Унах / Адказаць
22.09.2017 / 19:19
Дорога ложка к обеду. Кого там спасать уже этими льготами.. Уровень управленцев шокирует.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру